Са святам, мілыя красуні!
07.03.2017
Чароўны месяц...
Водар кветак.
Блакітных зорак сонны шэпт ...
і сьвеціць ціха сівы месяц
Скрозь верхаліны старых дрэў.
Павіншаваць жадаем Вас
Ў гэты момант веснавы
Каханьня,радасьці,запалу
Адчуць жадаем ў жыцьці!
Жадаем, каб усьмешка Ваша,
Як сонца зьзяла назаўжды.
Каб полымем гарэлі вочы,
Жыцьця яскравага агні!
Вясна прыходзіць.
Сьпевы птушак ,
Пачатак новага жыцьця.
Віншуем шчыра Вас са сьвятам
Красуні роднае зямлі!
Шчырыя віншаванні ад мужчынскай паловы ТАА "Юлікам Плюс"